
Вызваленне чалавека ў Хрысце выклікае
страх у тых, хто супрацьстаіць прысутнасці Бога на зямлі. Але ўсё гэта
яшчэ болей і болей усвядамляе веруючых, наколькі ёсць каштоўным гэты дар
Хрыстовай свабоды, наколькі ён прыўзыходзіць усе чалавечыя выдумкі.
Шлях Царквы асвечаны святлом Хрыстова
Ўваскрасення! Пасха Хрыстова – гэта перамога над смерцю. Бог ёсць жыццё і
крыніца жыцця, а гэта азначае, што жыццё у поўным сэнсе існуе толькі
там, дзе Бог. Хрыстос Сваім Ўваскрасеннем зрабіў магчымым далучэнне
чалавека да Бажэственнага Жыцця. Гасподзь перамог смерць дзеля таго, каб
нас ўсіх, без выключэння, злучыць з крыніцаю Вечнага Жыцця – з Богам.
Смерць на зямлі цяпер для нас не страшная; яна – сон, яна – успенне. У
самой смерці мы сустракаем Хрыста. Ён смерць пераўтварыў у сустрэчу з
Сабою. Таму мы, хрысціяне, не баімся больш нікога, хто ў нас можа адняць
зямное жыццё. У Хрысце мы валодаем вечным жыццём.
Царства Божае прыходзіць кожны раз – у
сіле, святле і перамозе - калі я, калі кожны веруючы выносіць яго з
царквы і ім пачынае жыць ў сваім жыцці.
Няхай жа радасць Пасхі дасягне праз нас сэрцы ўсіх людзей!
С Пасхай Гасподняй! Сапраўды ўваскрос Хрыстос!
Артемий,
Архиепископ Гродненский и Волковысский, Председатель Объединения молодежи Белорусской Православной Церки
Гродна, 2014
Комментариев нет:
Отправить комментарий